13 верасня 2026, Нядзеля, 22:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Чорным моры адбыўся першы ў гісторыі бой марскіх дронаў

У Чорным моры адбыўся першы ў гісторыі бой марскіх дронаў

Украінскі Sargan 3000 знішчыў расійскі беспілотны катэр.

Ваенна-марскія сілы ЗСУ сумесна з Галоўным упраўленнем разведкі (ГУР) правялі ў Чорным моры аперацыю, у ходзе якой знішчылі расійскі марскі беспілотны катэр.

Як паведамляе «Цензор.НЕТ», варожую мэту выявілі падраздзяленні ГУР. Для яе знішчэння быў задзейнічаны марскі беспілотны катэр ВМС Sargan 3000, абсталяваны аўтаматычнай турэллю RWS «Protector» калібру 12,7 мм.

У выніку атакі расійскі марскі дрон быў знішчаны.

Паводле даных ВМС, гэта першы ў гісторыі бой паміж марскімі беспілотнымі катэрамі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках