25 красавiка 2024, Чацвер, 7:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як жыхар Берасця сышоў у дэкрэт, каб не звольнілі

5
Як жыхар Берасця сышоў у дэкрэт, каб не звольнілі
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА PIXABAY.COM

Пасля адпачынку зноў «папрасілі», але ён змог застацца.

Жыхар Берасця Мікалай (імя героя змененае) працуе вартаўніком у адной з арганізацый горада. Увосень 2015 года ў яго нарадзіўся сын. Але ў чэрвені 2017 года Мікалай нечакана атрымаў апавяшчэнне пра не падаўжэнне кантракта, паведамляе tut.by. Мужчына пайшоў у дэкрэтны адпачынак, каб не страціць працу, але пасля выхаду з яго атрымаў апавяшчэнне пра не падаўжэнне кантракту.

Сваю пастанову выйсці ў дэкрэтны адпачынак мужчына тлумачыць тым, што ў яго інваліднасць, а месца працы задавальняла, сыходзіць не хацелася - знайсці новае месца праблематычна.

«Мяне такая сітуацыя, мякка кажучы, не задавальняла. У мяне маленькае дзіця, мне трэба сям'ю карміць. А так, атрымлівалася, была рызыка патрапіць у вельмі складанае фінансавае становішча, - дзеліцца суразмоўца. - Паколькі я інвалід III групы, то знайсці працу ў нашым горадзе мне праблематычна. А тут і графік прыдатны: дзень працуеш, два дома».

Мужчына паспрабаваў пагутарыць з кіраўніком, каб зразумець, чаму з ім не захацелі падаўжаць кантракт. На што начальнік арганізацыі толькі адмахваўся, маўляў, ён нікому не абавязаны тлумачыць сваіх пастаноў. Занепакоены Мікалай звярнуўся па дапамогу ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва для развязання гэтага пытання. Там яму падказалі, што шанец не застацца без працы ёсць. Трэба...сысці ў дэкрэтны адпачынак. У такім «статусе» наймальнік звольніць яго не мае права. А затым, можа, нешта і зменіцца.

Мужчына скарыстаўся гэтай магчымасцю і аформіў адпачынак па доглядзе за дзіцем. Заадно, падумаў ён, будзе больш часу, каб дапамагчы жонцы з малым. Але неўзабаве высветлілася, што ў сям'і Мікалая зноў чакаецца папаўненне. А паколькі муж і жонка не могуць знаходзіцца адначасова ў дэкрэце, ён прыкладна праз месяц выйшаў на працу.

Мікалай застаўся на сваім месцы, спраўна працаваў. Але ў верасні 2018 года ён атрымаў чарговае апавяшчэнне. «Ход падзей зноў паўтараўся. Толькі я ўжо не спрабаваў нават пагаварыць з начальнікам: разумеў, што безвынікова», - працягнуў аповед мужчына.

Спецыялісты патлумачылі мужчыну - дзеянні наймальніка незаконныя. «Згодна з ч.2 п.2 указу Лукашэнкі ад 2000.04.12 года №180, з супрацоўнікам, які прыступіў да працы да або пасля заканчэння адпачынку па догляду за дзіцем да 3 гадоў, наймальнік мусіць укладаць або падаўжаць кантракт на тэрмін, не меншы чым да дасягнення дзіцем узросту 5 гадоў. Кіруючыся гэтым дакументам, берасцеец звярнуўся да кіраўніцтва арганізацыі з тлумачэннямі аб незаконнасці дзеянняў і неабходнасці падоўжыць кантракт.

У выніку кантракт з Мікалаем прадоўжылі на 2 гады.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках