19 красавiка 2024, Пятніца, 20:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску вырабяць памятныя дошкі ў гонар Быкава, Манюшкі і Барадуліна

1
У Менску вырабяць памятныя дошкі ў гонар Быкава, Манюшкі і Барадуліна
Васіль Быкаў

Памятныя дошкі ўсталююць у розных кутках краіны.

На міжнароднай выставе «Мемарыял. Каменеапрацоўка», якая праходзіць у Менску, будуць выраблены восем памятных таблічак у гонар знакамітых беларусаў, інфармуе БелТА.

На каменных плітах будуць выяўленыя імёны кампазітара Станіслава Манюшкі, пісьменніка Васіля Быкава, паэтаў Язэпа Пушчы і Рыгора Барадуліна, шляхецкага дэпутата Сейма Рэчы Паспалітай ад Наваградскага ваяводства ВКЛ Тадэвуша Рэйтана, а таксама Рудольфа і Сафіі Пішчалам.

Таблічкі будуць вырабляцца на вачах гледачоў. Гатовыя вырабы перададуць валанцёрам і прадстаўнікам грамадскіх ініцыятыў, якія ўсталююць іх у розных кутках краіны. Дзве мемарыяльныя дошкі будуць размешчаны на магільным склепе роду Рэйтанаў у Ляхавічах - там цяпер ідуць працы кансервацыі і рэстаўрацыі фамільнай святыні. Мемарыяльныя дошкі ў гонар Васіля Быкава, Язэпа Пушчы і Рыгора Барадуліна з'явяцца на іх малых радзіме - у вёсцы Бычкі Ушацкага раёна, Каралішчавічы Менскага раёна, Ушачах.

На фасадзе храма Апекі Божай Маці ў вёсцы Каралішчавічы будзе ўсталяваная шыльда ў гонар Станіслава Манюшкі. Менавіта тут, у маёнтку графаў Прушынскіх, стваральнік першай беларускай оперы атрымаў свае першыя ўрокі ігры на аргане.

У вёсцы Гарадзішча Менскага раёна з'явіцца мемарыяльная дошка Рудольфу і Сафіі Пішчалам. Там аднаўляюць шляхецкае пахаванне роду. З імем Рудольфа Пішчалы звязаны адзін з самых вядомых будынкаў Менска - Пішчалаўскі замак, якому хутка споўніцца 200 гадоў. Цяпер у будынку знаходзіцца СІЗА №1 МУС.

Праект падтрымалі ГА Беларускі камітэт «ІКАМОС», «Арт-супольнасць імя Тадэвуша Рэйтана», «Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны», а таксама гісторыкі, культуролагі і экскурсаводы.

Міжнародная выстава «Мемарыял. Камнеобработка» праходзіць у Менску 7-9 лютага.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках