18 траўня 2026, панядзелак, 19:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эквівалент 200 блокаў АЭС: Савудаўская Арабія ўвядзе ў дзеянне самы маштабны сонечны энэргапраект

24
Эквівалент 200 блокаў АЭС: Савудаўская Арабія ўвядзе ў дзеянне самы маштабны сонечны энэргапраект

У Савудаўскай Арабіі пабудуюць сонечныя электрастанцыі сумарнай магутнасцю прыкладна 200 ГВт.

Пра гэта паведамляе apostrophe.ua са спасылкай на Deutsche Welle.

Адпаведнае рамкавае пагадненне ў Нью Ёрку падпісаў спадчынны прынц каралеўства Мухамед ібн Салман з японскім мільярдэрам, заснавальнікам і кіраўніком тэхналагічнага холдынгу Softbank Group Масаёсі Сонам.

Адзначаецца, што гэты праект стане часткай праграмы шырокамаштабнай сацыяльна-эканамічнай мадэрнізацыі Савудаўскай Арабіі Vision 2030, накіраванай на пазбаўленне ад нафтавай залежнасці. Чакаецца, што ён стане найбольшым у свеце праектам у галіне сонечнай энэргетыкі.

Улады Савудаўскай Арабіі ў красавіку 2016 года ўхвалілі план эканамічных рэформаў, якія маюць дапамагчы краіне пазбавіцца залежнасці ад нафтавых даходаў. Цяпер краіна атрымлівае блізу 80% сваіх даходаў ад продажу сыравіны.

План, які атрымаў назву Saudi Vision 2030, з’яўляецца праграмай дзеянняў на найбліжэйшыя гады, якія дапамогуць дыверсіфікаваць эканоміку краіны. Стратэгія прадугледжвае стварэнне суверэннага фонду на суму $ 2 трлн. Таксама план прадугледжвае правядзенне прыватызацыі, скарачэнне субсідый і продаж 5% дзяржаўнай нафтавай кампаніі Aramco, даход ад якой і пойдзе на стварэнне суверэннага фонду.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках