17 жнiўня 2026, панядзелак, 2:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзясяткі берасцейцаў зноў выйшлі на цэнтральную плошчу горада

2
Дзясяткі берасцейцаў зноў выйшлі на цэнтральную плошчу горада
ФОТА: RFE/RL

Берасцейцы збіралі подпісы за адстаўку чыноўнікаў.

Чарговым разам на плошчу ў Берасці выйшлі праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода, паведамляе «Радыё Свабода». Людзі кармілі галубоў і збіралі подпісы пад новым зваротам да Лукашэнкі з просьбай аб адстаўцы чыноўнікаў, «якія праштурхоўваюць» гэтую будоўлю.

Акцыі супраць акумулятарнага завода праходзяць у Берасці кожную нядзелю з канца лютага. Звычайна людзі не выкрыкваюць ніякіх лозунгаў, не трымаюць плакатаў. Яны тлумачаць, што проста выходзяць на плошчу, каб пакарміць галубоў і такім чынам паказаць, што ў Берасце ёсць незадаволеныя будаўніцтвам завода «АйПаўэр».

15 красавіка акрамя кармлення галубоў прадстаўнікі ініцыятыўнай групы пратэстоўцаў супраць завода збіралі подпісы пад зваротам да Лукашэнкі з патрабаваннем адхіліць ад пасад службоўцаў, адказных за дазвол будаўніцтва шкоднай, на іх думку вытворчасці.

Пастанова аб новым зборы подпісаў была прынятая напярэдадні на прэс-канферэнцыі ў Берасці.

Раней берасцейцы ўжо сабралі больш за 37 тысяч подпісаў за спыненне будаўніцтва завода «АйПаўэр». Людзі непакояцца, што завод нанясе шкоду іх здароўю і навакольнага асяроддзі. Улады ж запэўніваюць, што завод будуецца па бяспечных тэхналогіях, і нічым не пагражае. Будаўніцтва прадпрыемства працягваецца, нягледзячы на пратэсты грамадскасці.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках