25 красавiка 2024, Чацвер, 12:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як на Палессі ўшаноўваюць памяць продкаў

6
Як на Палессі ўшаноўваюць памяць продкаў

У Маларыцкім раёне ёсць выключная традыцыя Радаўніцы.

Тут гэты дзень назваюць Мамін чацвер. Як паведамляе «Белсат», пра ўшанаванне памяці продкаў пакаленнямі дбае 81-гадовая Стэпаніда Стэпанюк. Пасля прыгатаванняў сям’я бабы Стэпы ў Дарапеевічах адзначае Радаўніцу згодна з даўнім звычаем.

Царква Нараджэння Святой Багародзіцы ў Дарапеевічах змяшчае ўнікальны сваёй лакальнай спецыфічнасцю іконастас невядомых маларыцкіх майстроў 17-га стагоддзя, які камуністычныя ўлады ў 1970-я гады 20-га стагоддзя выкідалі праз вокны падчас спробы знішчыць царкву.

Набожныя жыхары Дарапеевічаў змаглі захаваць сваю царкву падчас спробы знішчыць яе камуністычнымі ўладамі: вяскоўцы спынілі працу ў калгасах, перасталі даіць кароў і здаваць малако на 3 дні. Калі ўлады павесілі свой замок на царкву, вяскоўцы павесілі на дзверы свой замок і старажылі каля царквы. У выніку ўлады саступілі, і царква захавалася.

У вёсцы Дарапеевічы захаваліся свае старажылы-берагіні традыцый, якія перажылі растрэлы жыхароў і падпалы хатаў немцамі ды шмат іншых жыццёвых выпрабаванняў. Жанчыне ў чырвоным паліто ў гэтым годзе споўнілася 96, але яна ўсё роўна прыходзіць на свята з кіёчкам у царкву,а потым на могілкі да сваіх продкаў.

Жыхары Дарапеевічаў не шкадуюць хлеба і прысмакаў ды абавязкова прыносяць нешта ў царкву на Мамскі Чацверг для асвячэння ў дар памерлым сваякам да мясцовага бацюшкі.

Могілкі ў вёсцы Дарапеевічы сапраўды старажытныя: яны размешчаны па старажытнай традыцыі на ўзвышшы каля вады ў атачэнні старых дубоў. Тут яшчэ можна пабачыць старыя драўляныя крыжы.

Мясцовы бацюшка не забывае асвяціць кожную з могілак на Мамскі Чацвер, асабліва дзіцячыя. Калісьці асвячалі могілкі тых, мамаў, чыя нашчадкі памерлі ў дзіцячым узросце, але потым гэты дзень паступова пераўтварыўся ў агульнае ўшанаванне памяці памерлых у Дарапеевічах.

Бабулі-сваячкі з вёскі Дарапеевічы радуюцца сустрэчы на свяце памінання памерлых у Мамін Чацвер.

Унукі ды праўнукі бабы Стэпы цалуюць помнік дзеду Івану.

Пасля наведвання могілак сваякі пераапранаюцца ў традыцыйныя маларыцікя касцюмы каб, сустрэць свята памінання продкаў разам у бабы Стэпы.

Праўнучка майстрыхі Стэпаніды Стэпанюк гуляе з чоўнам на фоне саматканых посцілак, навалачак і дывана.

Дзеткі гуляюць у катанне велікодных яек, каб падбіць адное яйка другім.

Род Стэпаніды Стэпанюк збіраецца на святочным застоллі ў бабінай хаце, каб памянуць продкаў.

Баба Стэпа гуляе ў біткі.

На свята памінання продкаў тыя людзі, хто хочуць падлячыць свае хворыя месцы, прыходзяць да каменнага крыжу-ідалу. Ён выцясаны з каменнай бабы, што стаіць у полі за вёскай Дарапеевічы з даўніх часоў.

аПерад тым як прыкласці да крыжа-ідала сваё хворае месца, жыхары Дарапеевічаў ці госці вёскі пакідаюць на крыжы аброкі ў выглядзе рушніка, хусткі ці часцей стужкі.

Баба Стэпа «лечыць» хворыя месцы.

Праўнучка бабы Стэпы абдымае крыж-ідал, каб быць здаровай

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках