17 жнiўня 2026, панядзелак, 4:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нікей Хэйлі пра перамовы ЗША з Дамаскам: Яны гэтага не вартыя

Нікей Хэйлі пра перамовы ЗША з Дамаскам: Яны гэтага не вартыя
Нікей Хэйлі

Сталая прадстаўніца Амерыкі пры ААН выключыла магчымасць прамых перамоў паміж Вашынгтонам і рэжымам у Сірыі.

Сталая прадстаўніца ЗША пры ААН Нікей Хэйлі ў інтэрв'ю тэлеканалу CBS выключыла магчымасць прамых перамоў паміж Вашынгтонам і Дамаскам, піша gordonua.com.

Яна падкрэсліла, што сірыйскія ўлады "нявартыя перамоў са Злучанымі Штатамі". На думку Хэйлі, цяперашняе кіраўніцтва Сірыі жорстка абыходзіцца з жыхарамі краіны.

Сталая прадстаўніца ЗША дадала, што Вашынгтон гатовы працягваць удзельнічаць у жэнеўскіх мірных перамовах, якія праходзяць пад эгідай ААН, але не збіраецца весці дыялог з кіраўніком Сірыі Башарам Асадам.

У ноч на 14 красавіка ЗША, Вялікабрытанія і Францыя нанеслі ўдары па трох аб'ектах у Сірыі. Спецаперацыя стала адказам на ўжыванне хімічнай зброі ў горадзе Думе ва Усходняй Гуце, дзе 7 красавіка загінула ад 70-ці да 100 чалавек.

Са слоў Хэйлі, міністр фінансаў ЗША Стывен Мнучын 16 красавіка абвясціў пра новыя санкцыі супраць Расеі за падтрымку сірыйскага рэжыму.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках