14 жнiўня 2026, Пятніца, 20:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ахілава пятка рэжыму Пуціна

1
Ахілава пятка рэжыму Пуціна

У Вашынгтоне зробяць усё, каб механізм прымусу РФ да цывілізаваных паводзін спрацаваў.

Паўночнакарэйскі лідэр Кім Чэн Ын пайшоў на паляпшэнне стасункаў з Паўднёвай Карэяй пад ціскам санкцый, і прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін або ягоны наступнік будуць вымушаныя зрабіць аналагічным чынам у дачыненні да Украіны.

Як паведамляе gordonua.com, такое меркаванне выказаў палітычны аглядальнік Віталь Портнікаў у калонцы для "Радіо Cвобода".

"Пуцінская Расея - такі ж парушальнік міжнародных правілаў, як і КНДР. І санкцыйны ціск сёння ажыццяўляецца не толькі супраць Пхеньяна, але і супраць Масквы. Што праўда, расейскі рэжым мае значна больш рэсурсаў для самазахавання, чым паўночнакарэйскі.

І санкцыі супраць Масквы з пункту гледжання строгасці нельга параўнаць з санкцыямі супраць Пхеньяна. Аднак узровень гэтых санкцый расце, яны пачынаюць закранаць інтарэсы вялікіх алігархічных карпарацый, а значыць - рана ці позна адаб'юцца і на эканоміцы, і на інтарэсах кожнага канкрэтнага грамадзяніна", - распавёў журналіст.

Ён адзначыў, што дабрабыт грамадзян з'яўляецца ахілавай пяткай пуцінскага рэжыму.

"Расейскі прэзідэнта не мае такога насельніцтва, як паўночнакарэйскі. Лаяльнасць расейцаў мае свае абмежаванні - і ў Крамлі гэта выдатна ведаюць. Пытанне змен у расейскай палітыцы - гэта пытанне часу. Новы дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэа справядліва заўважае, што Пуцін яшчэ не пачуў пасланне ад Амэрыкі. Але я ўпэўнены, што ў наступныя гады ў Вашынгтоне будуць рабіць усё магчымае, каб "пасланне" дайшло да адрасата. каб механізм прымусу Расеі да цывілізаваных паводзін спрацаваў", - падкрэсліў Портнікаў.

Ён дадаў, што галоўнымі хаўруснікамі Украіны з'яўляюцца трыванне і час, з цягам якога растуць шанцы на ператварэнне Пуціна або ягонага наступніка ў Кіма Чэна Ына.

"Расейцам вельмі патрэбны той, хто выведзе краіну з ізаляцыі, пераадолее наступствы яе агрэсіўнай палітыкі, дамовіцца з Захадам і суседзямі, адмовіцца ад Крыму, Данбасу ды іншых акупаваных Расеяй тэрыторый у былым Савецкім Саюзе", - распавёў палітычны каментатар.

Портнікаў адзначыў, што з'яўленне такога лідэра адпавядае нацыянальным інтарэсам Расеі, бо цяперашняе кіраўніцтва краіны пазбаўляе яе будучыні.

"Не варта думаць, што гэта адбудзецца хутка. Ці не адбудзецца. Украіне давядзецца яшчэ гады, калі не дзесяцігоддзі знаходзіцца ў стане перманентнага канфлікту з расейскім рэжымам. Хаўруснікамі Украіны ў гэты няпросты перыяд будуць воля яе ўласнага народа да стварэння дзяржавы, падтрымка Захаду і час" , - падрахаваў ён.

27 красавіка лідэры КНДР і Паўднёвай Карэі падпісалі дэкларацыю, якая прадугледжвае супольную дзейнасць дзвюх краін над поўнай дэнуклеарызацыяй Карэйскай паўвыспы. Паўночнакарэйскі лідэр Кім Чэн Ын і прэзідэнт Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Ян таксама абвясцілі пра намер афіцыйна закончыць Карэйскую вайну.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках