У Мадрыдзе пачалі пераймяноўваць вуліцы, звязаныя з Франкам
1- 28.04.2018, 21:07
- 8,420
Згодна з пастановай мясцовых улад, агулам будуць перайменаваныя 49 вуліц.
У Мадрыдзе перайменавалі дзве вуліцы, названыя ў гонар генералаў, якія служылі ў войску дыктатара Франсіска Франка. Пра гэта паведамляе The Local (пераклад - «Европейская правда»).
Згодна з пастановай мясцовых улад, агулам будуць перайменаваныя 49 вуліц.
Перайменаванне пачалося згодна з патрабаваннем закона аб гістарычнай памяці, прынятага ў 2007 годзе. У Гішпаніі маюць пакрысе замяніць сімвалы, звязаныя з кіраваннем Франка ў 1935-1975 гадах.
Яшчэ аб назвах трох вуліц доўжацца судовыя спрэчкі.