15 жнiўня 2026, Субота, 2:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронца: Самыя паспяховыя краіны - тыя, у якіх захоўваюцца правы чалавека

12
Праваабаронца: Самыя паспяховыя краіны - тыя, у якіх захоўваюцца правы чалавека
Барыс Бухель
ФОТА: DW.DE

Барыс Бухель абураны выказваннем дыктатара.

Як піша магілёўская «Весна», падчас выступу з «пасланнем народу і парламенту» 24 красавіка Лукашэнка выказаўся пра правы чалавека:

- Не будзем забываць, што не ўсіх нашы поспехі радуюць. У свеце вельмі часта, асабліва апошнім часам, ролю дзяржавы спрабуюць прынізіць, звесці яе толькі да надуманых пытанняў захавання правоў чалавека. Прытым стаўку робяць на моладзь, падштурхоўваючы яе да супрацьпраўных дзеянняў, - заўважыў правадыр.

Магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель мяркуе, што такое выказванне для сапраўднага кіраўніка дзяржавы недапушчальнае:

- Нам ніколі не быць багатай і паспяховым дзяржавай. Самыя паспяховыя краіны - тыя, у якіх захоўваюцца правы чалавека. Мы ж не маем падзелу ўлад, незалежнай судовай сістэмы, не выконваюцца пастановы Камітэта правоў чалавека ААН. У сваёй прамове Лукашэнка чарговы раз выказаў пагарду да правоў чалавека. Мы яшчэ раз пераканаліся, што яны для кіраўніка краіны нічога не значаць.

На думку Бухеля:

- Праўдзівы патрыятызм і правы чалавека не выключаюць адзін аднаго, як спрабуе падаць гэта Лукашэнка. Ён мае разумець, што ён выказаўся не пра абстрактныя паняткі, а пра прынцыпы ААН, на якіх пабудаваная арганізацыя. Ён забывае, што прымалі Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека ў 1948 годзе, каб не дапусціць новай глабальнай вайны. Турбуецца пра супакой, але пры гэтым адмаўляе прынцыпы, якія гэты супакой захоўваюць.

Праваабаронца раіць дыктатару прачытаць прамову Вярхоўнага камісара правоў чалавека ААН Зэйда Ра-ада аль-Гусэйна: «Не важцеся казаць, што правы чалавека не для ўсіх»:

- Аль-Гусэйн у сваім выступе выкарыстоўвае цытату нобэлеўскага лаўрэата Рэнэ Касэна «Няведанне Правоў Чалавека і пагарда да іх - адна з галоўных прычын пакут чалавецтва». Лукашэнку няблага было б пра гэта падумаць.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках