10 жнiўня 2026, панядзелак, 17:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр былы дыктатар

12
Памёр былы дыктатар
Луіс Гарсія Меса

Дыктатар памёр у бальніцы.

Генерал Луіс Гарсія Меса Тэхада, які ўзначаліў Балівію ў выніку вайсковага перавароту ў 1980 годзе і які ўсталяваў там рэжым вайсковай дыктатуры, памёр у нядзелю ва ўзросце 88 гадоў. Пра гэта паведаміла газета La Razon, паведамляе ТАСС.

З яе інфармацыі, Меса памёр на досвітку ў бальніцы Косміл-дэ-ла-Пас. Як паведамілі выданню медыкі, напярэдадні ён перанёс тры інфаркты. Сваякі нябожчыка пакуль не вырашылі, дзе і калі пройдзе яго пахаванне.

Генерал Луіс Гарсія Меса стаў на чале Балівіі пасля вайсковага перавароту, праведзенага ў ліпені 1980 года, аднак пратрымаўся ва ўладзе крыху больш за год - ужо ў жніўні 1981-го ён быў скінуты. У 1995 годзе Вярхоўны суд Балівіі прысудзіў былога кіраўніка дзяржавы да 30 гадоў пазбаўлення волі за шматлікія парушэнні правоў чалавека і забойства праціўнікаў улады. Усе яны сталі ахвярамі аперацыі «Кондар», якую сумесна ажыццяўлялі вайсковыя рэжымы Аргентыны, Балівіі, Бразіліі, Парагвая, Уругвая і Чылі з мэтай фізічнага знішчэння палітычных апанентаў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках