10 жнiўня 2026, панядзелак, 17:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У раду дырэктараў нафтавай кампаніі Saudi Aramco ўпершыню ўвайшла жанчына

У раду дырэктараў нафтавай кампаніі Saudi Aramco ўпершыню ўвайшла жанчына
ЛІН ЭЛЬЗЕНХАНС
ФОТА З САЙТА RBC.RU

Прызначэнне Лін Эльзенханс стала знакавым для Саудаўскай Арабіі і ўсёй нафтавай індустрыі.

У радзе дырэктараў дзяржаўнай нафтавай кампаніі Саудаўскай Арабіі Saudi Aramco ўпершыню ўвайшла жанчына, паведамляе tvrain.ru са спасылкай на Reuters. Месца ў савеце заняла былая гендырэктарка амерыканскай нафтавай кампаніі Sunoco Лін Эльзенханс.

Forbes называў Эльзенханс першай жанчынай-кіраўніком буйной нафтавай кампаніі. У 2011 года яна заняла 46-е месца ў рэйтынгу самых уплывовых жанчын свету паводле версіі часопіса.

Усяго ў раду дырэктарам Saudi Aramco ўвайшлі пяць новых сябраў, у тым ліку былы топ-мэнэджар Chevron Phillips Chemical Пітэр Сэла і дырэктар Dow Chemical Эндру Ліверыс. Пастанову аб прызначэнні ў раду прымае ўрад Саудаўскай Арабіі.

Reuters адзначае, што прызначэнне Эльзенханс стала знакавым для Саудаўскай Арабіі і ўсёй нафтавай індустрыі, дзе жанчыны рэдка займаюць кіруючыя пасады.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках