30 верасня 2026, Серада, 20:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША выйшлі з Групы дзяржаў супраць карупцыі

4
ЗША выйшлі з Групы дзяржаў супраць карупцыі

Услед за Расіяй і Беларуссю.

Адміністрацыя Дональда Трампа вывела ЗША з Групы дзяржаў супраць карупцыі (GRECO) — структуры Рады Еўропы, створанай для кантролю за выкананнем стандартаў барацьбы з карупцыяй. Пра гэта піша Associated Press са спасылкай на заявы Рады Еўропы і Дзярждэпартамента. Раней з GRECO выйшлі толькі Расія і Беларусь.

У Дзярждэпартаменце заявілі, што ўдзел у арганізацыі, які патрабуе штогадовага фінансавага ўнёску, «не прыносіць адчувальнай карысці нацыянальнай бяспецы ЗША». «Эпоха надання неабмежаваных паўнамоцтваў міжнародным бюракратычным структурам скончылася», — гаворыцца ў паведамленні ведамства. Замест удзелу ў падобных арганізацыях ЗША, паводле дадзеных Дзярждэпартамента, маюць намер выкарыстоўваць для барацьбы з карупцыяй візавыя абмежаванні, санкцыі і адрасную дапамогу іншым краінам для расследавання карупцыйных злачынстваў, што пагражаюць бяспецы і дабрабыту ЗША.

У Радзе Еўропы заявілі, што ЗША ўносілі «каштоўны ўклад» у працу GRECO і абмен вопытам у галіне прадухілення і барацьбы з карупцыяй. «GRECO па-ранейшаму адкрытая для аднаўлення супрацоўніцтва з Злучанымі Штатамі ў будучыні», — гаворыцца ў заяве арганізацыі.

Выхад з GRECO стаў чарговым крокам адміністрацыі Трампа па скарачэнні ўдзелу ЗША ў міжнародных арганізацыях. Тыднем раней Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе паведаміла, што Вашынгтон адмовіўся запрашаць яе прадстаўнікоў для назірання за лістападаўскімі выбарамі ў Кангрэс.

Раней ЗША выйшлі з Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і Савета ААН па правах чалавека. У студзені Вашынгтон таксама пакінуў Венецыянскую камісію Рады Еўропы — кансультатыўны орган па канстытуцыйным праве.

GRECO была створана Радай Еўропы ў 1999 годзе. Членства ў ёй не абмяжоўваецца краінамі Еўрапейскага саюза. ЗША далучыліся да арганізацыі ў 2000 годзе.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲