Сёння — Міжнародны дзень зубра
- 30.09.2026, 19:47
У нашай краіне жывуць амаль тры тысячы лясных волатаў.
У Міжнародны дзень зубра (30 верасня) выйшаў чарговы том Міжнароднай радаслоўнай кнігі зуброў.
Беларусь заняла 3-е месца ў свеце па колькасці зуброў.
Польшча — 3491 зубр,
Расія — 3408 зуброў,
Беларусь — 2985 зуброў.
Усяго ў свеце цяпер 13 055 зуброў.
За год у Беларусі іх колькасць павялічылася на 58 асобін.
Буйныя папуляцыі лясных волатаў насяляюць адразу некалькі куточкаў краіны. Безагаворачны лідар — Белавежская пушча, дзе налічваецца каля 800 зуброў.
Далей ідуць Асіповіцкі вопытны лясгас, СПК «Азёры» ў Гродзенскім раёне і паляўнічае гаспадарства «Чырвоны Бор».
Шмат зуброў таксама жыве ў Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведніку, Налібоцкім заказніку і Нацыянальным парку «Прыпяцкі».