26 красавiка 2024, Пятніца, 10:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы пабілі рэкорд продажу валюты

12
Беларусы пабілі рэкорд продажу валюты

Дваццаць шосты месяц беларусы застаюцца чыстым прадаўцом гатовай валюты.

Прычым у сакавіку чысты продаж вырас на 13% да лютага і ўдвая - да студзеня, склаўшы, паводле матэрыялаў Нацбанка, 180,9 млн даляраў, піша tut.by.

Рост чыстага продажу адбыўся за кошт павелічэння продажу валюты на 9,2% да лютага, да 614,1 млн даляраў, купля валюты вырасла на 7,7%, да 433,2 млн даляраў.

За тры месяцы гэтага года беларусы здалі 430,3 млн даляраў чыстымі, за ўвесь мінулы год - 2,2 млрд даляраў, у 2016 годзе чысты продаж склаў больш як 2,4 млрд даляраў.

Суб'екты гаспадарання ў студзені-сакавіку былі чыстымі пакупнікамі валюты (аб'ём куплі перавысіў продаж на 385,3 млн даляраў).

Цягам 2017 года адзначалася паступовае паскарэнне росту рэальнага заробку, што, паводле ацэнак экспэртаў, цісне на валютны рынак і можа ціснуць на інфляцыйныя працэсы.

Ужо трэці год грамадзяне прадаюць валюту, у тым ліку назапашаныя дэпазіты, імкнучыся захаваць спажыванне пры зніжэнні ўзроўню даходаў. Экспэрты прагназуюць, што ў гэтым годзе тэндэнцыя захаваецца, хоць сумы продажу могуць знізіцца.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках