26 красавiка 2024, Пятніца, 21:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У сеціве набірае папулярнасць фота юнай Меган Маркл і Букінгэмскага палаца

5
У сеціве набірае папулярнасць фота юнай Меган Маркл і Букінгэмскага палаца

У юнацтве цяперашняя жонка прынца Гары наведала Лондан.

У сеціве з'явілася фота Меган Маркл у падлеткавым узросце, на якім яна пазуе на фоне Букінгэмскага палаца. Здымак стаў вірусным, а карыстальнікі ўзяліся абмяркоўваць, як моцна змянілася жыццё былой акторкі. Пра гэта піша The Mashable.

На падлеткавай фатаграфіі Меган Маркл выяўленая з сяброўкай ў 15-гадовым узросце. Яна выглядае, як звычайная турыстка на аглядзе славутасцяў. У той момант яшчэ нічога не паказвала на такую значную трансфармацыю Меган, калі яна з турысткі ператворыцца ў каралеўскага сямейніка.

"Меган Маркл пазуе перад Букінгэмскім палацам у 15-гадовым узросце. І выходзіць замуж за прынца Гары праз 21 год".

"Меган Маркл здзейсніла самую неймаверную трансфармацыю ва ўсе часы".

Нагадаем, што прынц Гары ажаніўся з амерыканскай акторкай Меган Маркл. Вяселле адбылася 19 траўня.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках