6 траўня 2024, панядзелак, 17:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У вазочніка з Гомеля, супраць якога ўзбунтаваліся суседзі, з'явіўся пад'ёмнік

7
У вазочніка з Гомеля, супраць якога ўзбунтаваліся суседзі, з'явіўся пад'ёмнік
АРХІЎНЫЯ ФОТА KP.BY

Суседзі выступалі супраць усталявання пад'ёмніка ў пад'ездзе.

Нягледзячы на пратэсты суседзяў, для інваліда-вазочніка Андрэя Антоненкі з Гомеля ўсё ж усталявалі электрычны пад'ёмнік, паведамляе Tut.by. Ужо сёння Андрэй з яго дапамогай выйшаў з хаты.

Нагадаем, што 27-гадовы хлопец і ягоная сям'я некалькі гадоў дамагаліся ўсталявання пад'ёмніка, які б дапамог інваліду-вазочніку трапіць на вуліцу, піша The-village.me.

Спачатку гэтаму перашкаджалі чыноўнікі, якія спасылаліся на тое, што хлопец зарэгістраваны ў іншай кватэры, а такім чынам, пад'ёмнік яму належыць толькі па месцы прапіскі. Але пасля візіту Андрэя да мэра горада праблема зрушылася з мёртвага пункта.

Затым узбунтаваліся суседзі, якія на сходзе ЖБВК амаль аднагалосна выказаліся супраць яго ўсталявання. Пісьменнік Саша Філіпенка нават напісаў з гэтай нагоды калонку для The Village Беларусь, дзе прапанаваў усталяваць у Гомелі «мемарыял чалавечай мярзоты».

У выніку ў канфлікт умяшаўся старшыня Гомельскага гарвыканкама Пётр Кірычэнка, а адміністрацыя Чыгуначнага раёна правяла сход жыхароў дома, на якім спецыялісты пераконвалі жыхароў, што пад'ёмнік не створыць цяжкасцяў. Нарэшце мама Андрэя разам з намеснікам кіраўніка адміністрацыі і старшынём таварыства абышлі ўсе кватэры: са 118 уласнікаў, якія ўзялі ўдзел у галасаванні, «за» выказаліся 79 чалавек, што і дазволіла развязаць пытанне.

Маці Андрэя заўважыла, што яны ўжо выкарыстоўвалі пад'ёмнік і ён нікому не замінае, не стварае праблем і яна спадзявацца, што жыхары дома ў гэтым пераканаліся. Таксама Тамара Антоненка мяркуе, што ўся гісторыя з затрымкамі таго не была вартая, яна паспрабуе пра гэта забыцца і жыць далей на пазітыве.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках