7 траўня 2024, aўторак, 1:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельская журналістка ў знак пратэсту прыйшла ў суд са завязаным ротам

10
Гомельская журналістка ў знак пратэсту прыйшла ў суд са завязаным ротам

Ларысу Шчыракову аштрафавалі за стрым на сваім Facebook.

У красавіку 2018 году Ларыса Шчыракова зладзіла некалькі стрымаў з кватэры ў Калінкавічах, дзе галадалі маці асуджаных паводле артыкула 328 Крымінальнага кодэкса. Журналістка рабіла стрым на сваім Facebook. Тэлеканал «Белсат» апублікаваў яе відэа на belsat.eu.

Нагадаем, што ўдзельніцы галадоўкі патрабавалі змякчыць пакаранне паводле «наркатычнага» артыкулу.

У выніку суддзя Кугейка Святлана пастанавіла пакараць журналістку за незаконны выраб і распаўсюд інфармацыі (арт. 22.9 КоАП РБ) штрафам сумаю 40 базавых велічынь (Br 980).

ЛАРЫСА ШЧЫРАКОВА Ў СУДЗЕ
ЛАРЫСА ШЧЫРАКОВА (ДРУГАЯ ЗЛЕВА) З УДЗЕЛЬНІЦАМІ ГАЛАДОЎКІ
ФОТА - FACEBOOK.COM/GLOMAZD
СУДДЗЯ КУГЕЙКО СВЯТЛАНА
Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках