19 красавiка 2024, Пятніца, 0:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністры замежных справаў Польшчы і Брытаніі абмяркуюць супольнае процідзеянне расейскай дэзынфармацыі

2
Міністры замежных справаў Польшчы і Брытаніі абмяркуюць супольнае процідзеянне расейскай дэзынфармацыі
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Асноўная ўвага будзе накіраваная на барацьбу з прапагандай РФ у краінах «Усходняга партнёрства».

Сёння кіраўнікі МЗС і міністэрстваў абароны Польшчы і Вялікай Брытаніі сустрэнуцца ў Геленове пад Варшавай на кансультацыі, каб абмеркаваць супрацьдзеянне дэзынфармацыі Расеі, паведамляе прэс-служба польскага МЗС.

"Важным прадметам увагі суразмоўцаў будзе інтэнсіфікацыя супрацоўніцтва ў сферы процідзеяння расейскай дэзынфармацыі ў краінах Усходняга партнёрства", – гаворыцца ў паведамленні.

Міністры абароны таксама абмяркуюць магчымасці актывізацыі абароннага супрацоўніцтва, у тым ліку супольных вайсковых прадпрыемстваў і супрацоўніцтва абаронных галінаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках