28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі амаль 85% моладзі пражывае ў гарадах

4
У Беларусі амаль 85% моладзі пражывае ў гарадах

Больш за ўсё маладых людзей жыве ў Менску.

У Беларусі амаль 85% моладзі пражывае ў гарадах, паведамляе БелТА.

Колькасць моладзі ў рэспубліцы на 1 студзеня складала 1921,1 тысяч, у тым ліку 985,2 тысяч юнакоў і 935,9 тысяч дзяўчат. У горадзе пражываюць 1628,2 тысяч (84,8%), у вёсцы - 292,9 тысяч чалавек (15,2%). Больш за ўсё маладых людзей у Менску (492,2 тысяч), Гомельскай (273,1 тысяч) і Берасцейскай (267,3 тысяч) абласцях.

У агульнай колькасці работнікаў арганізацый на пачатак 2018 года ўдзельная вага моладзі склала 21,9%. У сферы IT-тэхналогій - кожны другі працаўнік ва ўзросце да 31 года, у прамысловасці - кожны пяты. Сярод будаўнікоў моладзь складае 22,4% працоўных, у сельскай, лясной і рыбнай гаспадарцы - 18,3%. Таксама «моладзевымі» з'яўляюцца такія віды дзейнасці, як паслугі па часовым пражыванні і харчаванні (доля моладзі сярод работнікаў - 38,8%), аптовы і раздробны гандаль, рамонт аўтамабіляў і матацыклаў (31,3%), фінансавая і страхавая дзейнасць (27,5%), творчасць, спорт, забавы і адпачынак (24,6%).

Значная частка моладзі - гэта навучэнцы і студэнты.

Што да заключэння шлюбаў, то сярод моладзі жанчыны пераважна ствараюць сем'і ва ўзросце 20-25 гадоў (57,7%), у той час як вялікая частка маладых мужчын - ва ўзросце 25-30 гадоў (60,3%). У 2017 годзе ў маладых жанчын нарадзілася 66 тысяч дзяцей, з іх першынцы склалі больш за палову (52,6%), народжаныя другімі - 35,8%, трэцімі - 9,1%, чацвёртымі і больш - 2,5%.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках