«Ной, даставай каўчэг!»
3- 30.06.2018, 12:24
- 28,830
У сацыяльных сетках дзеляцца фотаздымкамі вынікаў учарашняй залевы ў Гомелі.
Летняя залева не толькі прымусіла хавацца ад бруй вады ці шукаць альтэрнатыўныя шляхі, каб абысці глыбокія лужыны, але і стала інфармацыйнай нагодай для сацыяльных сетак гамельчукоў.
На здымках, апублікаваных у супольнасці «Это Гомель, детка!», паказаны «патоп» на вуліцы 8-й Іншагародняй. Як піша аўтар здымкаў, «вады па калена».



Падобнымі фотаздымкамі дзеліцца Кірыл Курдзесаў з вуліцы Мазурава, піша gomel.today.




На здымках, якія выклаў Аляксандр Югзов , відаць, што ў "Заходнім" з'явіўся новы вадаём. Цікава, а як хутка абсталююць пляж?





Машыны ўчора асвойвалі новыя стыхіі. Калі легкавыя аўтамабілі можна параўнаць з лодкамі і яхтамі, то аўтобусы, мабыць, з сапраўднымі цеплаход. Праўда, у некаторых месцах нават грамадскі транспарт не мог зберагчы гамяльчан сухімі.