19 красавiка 2024, Пятніца, 5:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі хакеіст прадоўжыць кар'еру ў Казахстане

Беларускі хакеіст прадоўжыць кар'еру ў Казахстане
АЛЯКСЕЙ СКАБЕЛКА

Аляксей Скабелка папоўніў склад «гарнякоў».

Беларускі нападнік Аляксей Скабелка прадоўжыць кар'еру ў Казахстане. 25-гадовы хакеіст папоўніў склад рудненскага «Гарняка». У мінулым сезоне Скабелка правёў 18 матчаў за менскае "Юнацтва" ў экстралізе, дзе не набраў ніводнага бала, паведамляе «Прессбол».

Нападнік мае на сваім рахунку 35 матчаў у КХЛ у сезоне-2016/2017, дзе ён набраў 4 (3 + 1) балы.

Аляксей з'яўляецца сынам галоўнага трэнера астанінскага «Барыса» Андрэя Скабелкі, які ў новым сезоне ўзначаліў сталічны клуб і нацыянальную каманду Казахстана.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках