23 верасня 2026, Серада, 15:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Guardian: Што насамрэч увайшло ў пагадненне ЗША аб Грэнландыі?

The Guardian: Што насамрэч увайшло ў пагадненне ЗША аб Грэнландыі?

Асобнае месца ў дамове займае абарона ад уплыву Расіі і Кітая.

ЗША, Данія і Грэнландыя падпісалі новае пагадненне аб абароне вострава, якое істотна пашырае магчымасці амерыканскіх вайскоўцаў у Арктыцы. Дакумент пацвярджае суверэнітэт Даніі над Грэнландыяй і права яе жыхароў на самавызначэнне, піша The Guardian (пераклад — сайт Charter97.org).

Вашынгтон зможа пашырыць дзейнасць на авіябазе Пітуффік і стварыць новыя абаронныя аб'екты ў Нарасарсуаку і Местэрсвігу. Акрамя таго, пагадненне дазваляе ЗША адкрываць дадатковыя вайсковыя зоны і ўмацоўваць ужо наяўную інфраструктуру.

Амерыканскія вайсковыя самалёты атрымаюць права пралятаць і здзяйсняць пасадкі на ўсёй тэрыторыі Грэнландыі, уключаючы яе тэрытарыяльныя воды. Данія і ўлады вострава таксама дамовіліся паскорыць разгляд заяў на размяшчэнне беспілотных вайсковых аб'ектаў па-за межамі асноўных абаронных зон.

Асобнае месца ў дамове займае абарона ад знешняга ўплыву. Краіны, што не ўваходзяць у НАТА, не змогуць размяшчаць у Грэнландыі вайсковыя аб'екты або трымаць там пастаянную ваенную прысутнасць без згоды бакоў. Інвестыцыі такіх дзяржаў таксама не павінны даваць ім кантроль, значны ўплыў або доступ да закрытай інфармацыі, здольнай пагражаць нацыянальнай бяспецы.

Фактычна гэта стварае дадатковыя бар'еры для ваеннай і эканамічнай прысутнасці Расіі і Кітая на востраве.

Пры гэтым пагадненне не мае тэрміну дзеяння. У выпадку будучай незалежнасці Грэнландыі новая дзяржава павінна будзе захаваць сяброўства ў НАТА і прыняць на сябе абавязацельствы па дамове.

«Ніводная дзяржава, што не ўваходзіць у НАТА, не зможа стварыць уласную ваенную інфраструктуру ў Грэнландыі», — гаворыцца ў пагадненні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках