15 траўня 2026, Пятніца, 7:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Усё ж з Лукашэнкам нешта здарылася»

45
«Усё ж з Лукашэнкам нешта здарылася»

Што прымусіла дыктатара не паехаць у Гомель і Александрыю?

Пра гэта піша ў «Фэйсбуку» незалежны журналіст Віталь Зыблюк:

- Усё ж з Лукашэнкам нешта здарылася. Магчыма, не тое, што напісалі расейцы, але было тое, што прымусіла яго не паехаць у Гомель і Александрыю, а, магчыма, замест гэтага звярнуцца да лекараў. Ёсць некалькі момантаў, якія ўскосна на гэта паказваюць.

1. 29 і 30 ліпеня пад'езды да новай лечкамісіі ў Ждановічах былі нашпігаваныя патрулямі ДАІ: як простымі аўто, так і тымі, што можна бачыць у картэжах.

Яны стаялі ад колавай на Пераможцаў на ўсіх з'ездах у лес, а развароты назад у Менск былі зачыненыя фішкамі. Далей на павароце ў бок вадасховішча, каля рэстарацыі і непасрэдна каля ўезду ў лекарскую камісію. (Прынамсі, такую карціну можна было назіраць ранкамі). У аўторак, 31 ліпеня іх ужо не было. У той жа дзень Лукашэнка з'явіўся на экранах.

2. 29 ліпеня ва ўсіх наведвальнікаў лечкамісіі перапісвалі пашпартныя звесткі.

Магчыма, нешта планавае ці нешта яшчэ. Але, калі прыйшлося ехаць у бальніцу, то, значыць, нешта такое, што немагчыма выправіць у хатніх умовах, - піша незалежны журналіст.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках