27 красавiка 2024, Субота, 0:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незалежная журналістка з Бярозы: Няхай міліцыя змагаецца з карупцыяй, а не з намі

8
Незалежная журналістка з Бярозы: Няхай міліцыя змагаецца з карупцыяй, а не з намі
ТАМАРА ШЧАПЁТКІНА

Тамара Шчапёткіна атрымала чарговы пратакол.

Журналістка-фрылансерка з Бярозы Тамара Шчапёткіна 18-га жніўня звычайным паштовым лістом атрымала з Баранавіцкага РАУС яшчэ адзін пратакол адміністрацыйнага правапарушэння - пяты, дасланы наўздагон за першым, паведамляе «Радыё Рацыя».

Новы пратакол складзены ўчастковым, лейтэнантам Віталём Раманюком у той жа дзень і час, што і першы пратакол, складзены капітанам Андрэем Вахітавым, але высланы на 2 дні пазней.

У новым пратаколе паведамляецца, што Шчапёткіна «парушыла заканадаўства «аб СМІ, а менавіта ўчыніла незаконны выраб і распаўсюд інтэрв'ю «Дом-музей Адама Міцкевіча ў Завоссі», размешчаным на сайце «Радыё Рацыя», не маючы акрэдытацыі ў Беларусі ў якасці журналіста. Адказнасць прадугледжана артыкулам 22.9, ч.2.

Працэсуальная непісьменнасць прывяла журналістку ў шок, кажа Шчапёткіна:

- У папярэджанні, падпісаным начальнікам Баранавіцкага РАУС падпалкоўнікам Вільчкоўскім, было напісана, што калі я 17-га не з'яўлюся ў суд без прычыны, то мяне адвязуць у суд прымусова. На гэтым дзіва не скончыліся, яшчэ моцна ўразіла, што пратакол складзены лейтэнантам гэтага РАУС Віталём Раманюком. У Віталя Раманюка я ад усяго адмовілася: падпісацца пад правамі і абавязкамі я адмовілася, падпісаць пратакол я адмовілася, і копію пратаколу ўзяць я адмовілася.

У пратаколе гэтым разам няма ні сведак, ні пацярпелых. Шчапёткіна ўжо не ведае, чаго ёй чакаць далей ад баранавіцкіх пінкертонаў. Паводле ейных слоў, міліцыянтам трэба займацца сваімі дырэктыўнымі абавязкамі: змагацца з карупцыяй, парушальнікамі правапарадку, а не з журналістамі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках