25 красавiка 2024, Чацвер, 2:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прафзвяз РЭП дапамог грузчыку са Светлагорску атрымаць больш за $7,5 тысяч

7
Прафзвяз РЭП дапамог грузчыку са Светлагорску атрымаць больш за $7,5 тысяч

Віктар Манкевіч пяць гадоў дамагаўся прызнання траўмы вытворчай.

У 2013 годзе Віктар Манкевіч, які працаваў грузчыкам на светлагорскім цэлюлозна -кардонным камбінаце (ЦКК), быў цяжка траўмаваны на працы. У выніку трапіў у лякарню, але пасля ўгавораў свайго кіраўніцтва, пагадзіўся падпісаць дакумент, што ён у дзень траўмы не быў на працы, а траўму атрымаў на ўласным лецішчы, паведамляе гомельская «Вясна».

Узамен, кіраўніцтва завода абяцала яму матэрыяльную падтрымку і рэабілітацыю. Але калі працоўны выпісаўся са шпіталя і атрымаў другую групу інваліднасці, яго адразу звольнілі з прадпрыемства, пры гэтым надалі толькі невялікую матэрыяльную дапамогу.

5 гадоў Віктар Манкевіч разам са сваёй маці звярталіся да кіраўніцтва завода, у раённую і абласную інспекцыі аховы працы, у райвыканкам, адміністрацыю кіраўніка, у пракуратуру, міліцыю з просьбай правесці паўторную праверку па факце вытворчай траўмы. Некалькі разоў крымінальная справу распачыналі і спынялі. Мяняліся следчыя, паўторна апытаныя сведкі, высвятляліся абставіны справы, але справа не рухалася з месца, бо былы грузчык не мог знайсці сведак, якія б пацвердзілі, што ён у дзень траўмы быў на працоўным месцы.

"Іх усіх запалохала кіраўніцтва завода, - кажа Віктар Манкевіч. - Нават тыя, хто побач са мной былі падчас траўмы, былі непасрэднымі сведкамі траўмы, адмовіліся сведчыць за мяне перад следчым".

Падчас апошняй праверкі следчаму атрымалася знайсці сведак, што Манкевіч быў у дзень траўмы на працы.

Прызнанне траўмы вытворчай адбылося дзякуючы настойлівасці працоўнага і ягонай маці, а таксама дапамогі прававога інспектара прафзвязу РЭП Леаніда Судаленкі, які кансультаваў былога работніка ЦКК.

"Пасля медыцынскай высновы і складання Акту Н - 1 (аб прызнанні траўмы вытворчай) пацярпелы звяртаецца ў Белдзяржстрах. - каментуе Леанід Судаленка. - Яму павінна быць выплачана аднаразовая выплата і налічаны штомесячныя выплатыя за 5 гадоў з дня траўмы. Прыкладна 15 тысяч беларускіх рублёў» .

Віктар Манкевіч мае цяпер таксама права на спагнанне з наймальніка маральнай шкоды.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках