New York Times: Крыніцы ЦРУ ў асяроддзі Пуціна «змоўклі»
3- 25.08.2018, 20:45
- 18,115
Спецслужбы ЗША фіксуюць з набліжэннем выбараў у сеціве актыўнасць расейскіх хакераў.
Крыніцы амерыканскіх спецслужбаў у Крамлі і ў асяроддзі расейскага прэзідэнта Пуціна апошнія месяцы захоўваюць маўчанне, праз гэта Цэнтральная выведвальная ўправа і іншыя ўрадавыя агенцтва ЗША застаюцца без інфармацыі аб рэальных намерах расейскага кіраўніцтва аб умяшання ў прамежкавыя выбары ў Кангрэс у лістападзе гэтага года. Як паведамляе golos-ameriki.ru, пра гэта піша газета The New York Times, спасылаючыся на свае крыніцы.
Са звестак газеты, менавіта інфармацыя ад крыніц, якія маюць доступ да вышэйшых эшалонаў расейскай улады, у 2016 годзе дазволіла амерыканскім спецслужбам "вылічыць" расейскіх хакераў і "інтэрнэт-троляў", якія ўмешваліся ў выбарчы працэс у ЗША, а таксама вызначыць, што пастановы аб гэтым умяшанні прымаліся ў Крамлі.
У гэтым годзе, аднак, інфармацыя ад гэтых крыніц (асобы якіх газета з зразумелых прычын не выдае) адсутнічае. Суразмоўцы The New York Times са спецслужбаў не мяркуюць, што гэтыя людзі былі забітыя або выкрытыя. Хутчэй яны "залеглі на дно" праз узмацненне контрвыведвальнай дзейнасці расейскіх спецслужбаў, піша выданне.
Амерыканскія спецслужбы і буйныя IT-кампаніі папярэджваюць, што фіксуюць з набліжэннем выбараў у сеціве актыўнасць меркаваных расейскіх хакераў. Кіраўнік нацыянальнай выведкі ЗША Дэн Коатс нядаўна заявіў, што перакананы ў намеры расейскіх уладаў парушыць працу амерыканскіх дэмакратычных інстытутаў. Спэцслужбам, як піша New York Times, аднак гэтым разам невядомыя якія-небудзь дэталі расейскіх планаў і дакладныя мэты меркаваных варожых дзеянняў у кіберпрасторы.