13 траўня 2024, панядзелак, 18:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ААН назвалі краіны з самым высокім узроўнем чалавечага развіцця

6
У ААН назвалі краіны з самым высокім узроўнем чалавечага развіцця

Краіны ацэньваліся паводле чатырох параметраў.

У ААН прадставілі даклад «Індэксы і індыкатары чалавечага развіцця», у якой названыя 189 краін з найбольш высокім узроўнем чалавечага развіцця.

Краіны ацэньваліся паводле чатырох параметраў: працягласць жыцця, меркаваная і сярэдняя працягласць навучання, а таксама аб'ём валавога нацыянальнага прадукту на душу насельніцтва.

Першае месца заняла Нарвегія - там працягласць жыцця складае крыху больш за 82 гады, меркаваная працягласць навучання - амаль 18 гадоў, сярэдняя - крыху больш за 12 гадоў, аб'ём валавога нацыянальнага прадукту на душу насельніцтва - больш за $68 тысяч.

Следам ідзе Швейцарыя, тройку замыкае Аўстралія. Чацвёртае месца - за Ірландыяй, пяцёрку замыкае Нямеччына. У першую дзясятку таксама ўвайшлі Ісландыя, Ганконг, Швецыя, Сінгапур і Нідэрланды.

Польшча размясцілася на 33 месцы, Расея - на 49-м, Беларусь - на 53-м.

Адзначаецца, што ў пералік уваходзяць 59 вельмі высокаразвітых дзяржаў і толькі 38 краін з нізкім узроўнем чалавечага развіцця. У дакладзе падкрэсліваецца, што ў 2010 годзе гэты ўзровень складаў 46 і 49 краін адпаведна.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках