19 траўня 2024, Нядзеля, 17:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінец Вусік можа правесці два баі запар з расейскімі баксёрамі

Украінец Вусік можа правесці два баі запар з расейскімі баксёрамі
АЛЯКСАНДР ВУСІК

У 2018 годзе Аляксандр Вусік стаў абсалютным чэмпіёнам свету.

Абсалютны чэмпіён свету ў першай цяжкай вазе, украінец Аляксандр Вусік у 2019 годзе можа правесці два баі запар з расейскімі баксёрамі. Пра гэта ў інтэрв'ю амерыканскаму тэлеканалу ESPN заявіў прамоўтэр украінца Эдзі Хірн.

З ягоных слоў, адным са спаборнікаў украінца можа стаць чэмпіён IBF у паўцяжкай вазе, расеец Артур Бетэрбіеў, які пагадзіўся перайсці ў цяжкі дывізіён дзеля бою з Вусікам.

Хірн падкрэсліў, што гэты паядынак можа прайсці ў канцы 2019 года, калі Бетэрбіеў гэтай вясной паспяхова абароніць свой тытул супраць Джо Сміта-малодшага.

Другім спаборнікам Вусікі можа стаць абавязковы прэтэндэнт на тытул Дзяніс Лебедзеў. Са слоў Хірна, бой адбудзецца, калі ўкраінец не пяройдзе ў суперцяжкую вагу.

Вусік з'яўляецца чэмпіёнам свету паводле версіяў WBC, WBO, IBF і WBA, а таксама валодае поясам часопіса The Ring. Ён таксама прызнаны найлепшым баксёрам 2018 года паводле версіі World Boxing Association і амерыканскага выдання BoxingScene.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках