25 красавiка 2019, Чацвер, 21:58
За нашу і вашу свабоду!
Рубрыкі

Відэафакт: Журналіст «Белсата» пераапрануўся ў Дзеда Мароза, каб патрапіць да кіраўніка «Белэнерга»

ФОТА: RFE/RL

Станіславу Івашкевічу давялося пайсці на хітрасць, каб патрапіць на прыём да Паўла Дразда.

Журналіста «Белсата» Станіслава Івашкевіча ахова не прапусціла да генеральнага дырэктара «Белэнерга» Паўла Дразда. Тады карэспандэнт пераапрануўся ў Дзеда Мароза, і ахова, не пазнаўшы журналіста, дазволіла ўвайсці, паведамляе «Радыё Свабода».

Каментар, які хацелі ўзяць у генеральнага дырэктара, датычыўся існавання ў «Белэнерга» ланцуга прыватных фірмаў-зданяў, грошы на якія выпампоўваюць з беларусаў праз квітанцыі. Камітэт дзяржкантролю ўжо зацікавіўся каштарысам на 9 мільёнаў даляраў новага офіснага будынка «Белэнэрга» ў цэнтры Менска. Пры гэтым на мадэрнізацыю цепласетак сродкаў хранічна не стае.

Генеральны дырэктар паведаміў, што на разгляд Лукашэнку прадстаўлены праект рэструктурызацыі энэргетычнай галіны, змены нібыта чакаюцца ў 2019-2020 гадах.