Беларусь займае першае месца ў спажыванні моцнага алкаголю
37- 11.01.2019, 21:54
- 36,792
На аднаго жыхара, уключаючы немаўлят, у год прыпадае па шэсць літраў.
Такія звесткі Глабальнага дакладу Сусветнай арганізацыі аховы здароўя аб сітуацыі ў галіне алкаголю і здароўя за 2018 год, піша «Салiдарнасць».
Адзначым, што Беларусь узначальвала рэйтынг самых пітушчых краін яшчэ ў 2014 годзе. Аднак у 2018-м здала свае пазіцыі - цяпер самай пітушчай краінай аказалася Малдова (там на аднаго жыхара краіны прыпадае 15,2 літра алкаголю).
Тым не менш высвятляецца, што ў чымсьці па алкаголю мы ўсё ж абышлі іншыя краіны. А менавіта па моцных трунках. На аднаго жыхара Беларусі, уключаючы немаўлятаў, прыпадае ў год па 6 літраў моцнага спіртнога.
Для нагляднасці Коммерсантъ стварыў інфаграфіку.