17 верасня 2026, Чацвер, 15:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Еўракамісіі выключыў новыя перамовы пра Brexit

Кіраўнік Еўракамісіі выключыў новыя перамовы пра Brexit
ФОТА З САЙТА UA.NEWS

Напярэдадні брытанскія парламентарыі прагаласавалі за аднаўленне перамоў з Брусэлем.

Новых перамоваў пра «Брэксіт» (выхад Вялікабрытаніі са складу Еўразвязу) паміж Лонданам і Брусэлем не будзе. Пра гэта старшыня Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер заявіў у Еўрапарламенце ў сераду, 30 студзеня. З ягоных слоў, узгодненая раней дамова аб выхадзе «застаецца найлепшым і адзіным» варыянтам, паведамляе DW.

«Мы павінны быць гатовыя да ўсіх сцэнароў - і да горшага таксама», - дадаў Юнкер. Пры гэтым кіраўнік Еўракамісіі выказаў надзею на развязанне сітуацыі, падкрэсліўшы, што Брусэль мае намер «працаваць дзень і ноч». «ЕЗ застанецца спакойным, адзіным, рашучым. Якім і з'яўляўся на працягу ўсяго працэсу», - заявіў ён.

«Рызыка неўпарадкаванага «Брэксіту» расце

29 студзеня ніжняя палата брытанскага парламента большасцю галасоў прагаласавала супраць нерэгуляванага выхаду са складу Еўразвязу. Пры гэтым парламентарыі выступілі за далейшыя перамовы з Брусэлем з мэтай дамагчыся змены існага пагаднення з ЕЗ у пытаннях мяжы з Ірландыяй. Падобны вынік галасавання павышае «рызыку неўпарадкаванагаі «Брэксіту», адзначыў Юнкер.

Большасць брытанскіх парламентарыяў выступаюць супраць таго, каб мяжа паміж сябрамі ЕЗ Ірландыяй і Паўночнай Ірландыяй, якая з'яўляецца часткай Вялікабрытаніі, заставалася без мытнага кантролю ў выпадку, калі Лондану і Брусэлю да канца 2020 года не ўдасца выпрацаваць новае пагадненне аб гандлі. У сваю чаргу, кіраўнік Еўракамісіі падкрэсліў недапушчальнасць вяртання жорсткай мяжы паміж Паўночнай Ірландыяй і Ірландыяй і «паўтарэння цёмных часоў».

Выхад Вялікабрытаніі з ЕЗ намечаны на 29 сакавіка 2019 года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках