25 красавiка 2024, Чацвер, 9:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы змадэлявалі жыццё на Венеры

4
Навукоўцы змадэлявалі жыццё на Венеры

На планеце, імаверна, быў стабільны клімат, вадкая вада і іншыя ўмовы для жыцця.

У Інстытуце касмічных даследаванняў NASA распавялі падрабязнасці пра жыццё на Венеры. Пра гэта паведамляе vesti.ua са спасылкай на Science Alert.

З іх слоў, мільярды гадоў таму на планеце, імаверна, быў стабільны клімат, вадкая вада і іншыя ўмовы для вядомага нам жыцця.

Навукоўцы стварылі мадэль у праграме 3D GCM, рэканструяваўшы магчымую цыркуляцыю вады на планеце. Навукоўцы разгледзелі варыянты, калі акіяны на Венеры мелі глыбіню ад 10 да 310 метраў або нават пакрывалі ўсю паверхню планеты.

Паводле атрыманых вынікаў, у прамежку ад 4,2 мільярда да 700 мільёнаў назад клімат Венеры не надта адрозніваўся ад зямнога. На ёй магла быць вадкая вада і цёплы клімат з 20-40 градусамі Цэльсія на паверхні.

Клімат Венеры мог змяніцца, калі вуглякіслы газ не мог натуральным чынам вылучацца з атмасферы. Гэта магло адбыцца ў выпадку буйных вывяржэнняў вулканаў, калі застылая магма перашкаджала рэабсорбцыю газу.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках