25 красавiка 2024, Чацвер, 18:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Boeing 737 NG выявілі небяспечныя расколіны

14
У Boeing 737 NG выявілі небяспечныя расколіны
ЗБОРКА BOEING 737 NG у прыгарадзе Сіэтла. Снежань 2015 года

У «Белавія» - сем такіх самалётаў.

Кампанія Boeing выявіла сур'ёзны дэфект у дзясятках самалётаў Boeing 737 Next Generation, піша meduza.io. Гэта адна з самых папулярных мадэляў грамадзянскіх лайнераў.

Падчас праверкі вытворцы знайшлі ў кожным дваццатым авіялайнеры расколіны ў дэталі, якая адказвае за надзейнасць мацавання крыла да фюзеляжа. У ЗША праверку прайшлі ўжо блізу траціны самалётаў гэтай серыі - 686. Расколіны выявілі ў 36 авіялайнерах.

Некаторыя авіякампаніі спынілі выкарыстанне пашкоджаных «Боінгаў» гэтай серыі. Так, амерыканская Southwest Airlines спыніла палёты двух самалётаў, а бразільская Gol Linhas Aereas - адразу адзінаццаці.

Усяго кампанія вырабіла больш за 7000 такіх лайнераў.

Дарэчы, у авіяпарку беларускай авіякампаніі «Белавія» налічваецца сем самалётаў Boeing 737NG. Адзін з іх, дарэчы, быў першым самалётам у новай ліўрэі-«Васількі».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках