26 красавiка 2024, Пятніца, 11:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША выкрылі бізнэсоўца з Беларусі ў фінансаванні ўмяшання ў выбары

5
ЗША выкрылі бізнэсоўца з Беларусі ў фінансаванні ўмяшання ў выбары
РУДЗІ ДЖУЛІЯНІ І ЛЕЎ ПАРНАС (ФОТА: ARAM ROSTON/REUTERS)

Бізнэсовец узяты пад варту.

Пракуратура Паўднёвай акругі штата Нью-Ёрк выставіла абвінавачванні чатыром амерыканцам у змове для прыцягнення сродкаў бізнэсоўца з Расеі на фінансаванне выбарчых кампаній у ЗША. Пра гэта паведамляе The New York Times (пераклад - РБК) са спасылкай на абвінаваўчае заключэнне нагляднага ведамства.

З дакумента вынікае, што абвінавачванні выстаўленыя амерыканскім грамадзянам, выхадцам з Украінскай і Беларускай ССР Льву Парнасу, Ігару Фруману і Андрэю Кукушкіну, а таксама амерыканскаму бізнэсоўцу Дэвіду Карэя. Яны прыцягвалі грошы прадпрымальніка з расейскім грамадзянствам (яго імя не раскрываецца, у заключэнні пракуратуры ён пазначаны як Foreign National-1).

«На працягу ўсяго часу, які мае дачыненне да справы, ён не з'яўляўся грамадзянінам ЗША», - гаворыцца ў дакуменце пракуратуры. Таксама там удакладняецца, што расейскі бізнэсовец не жыў у ЗША ў гэты час.

Абвінавачаныя падтрымлівалі сувязь з расейскім бізнэсоўцам і прыцягвалі яго грошы яшчэ і для правядзення лабісцкіх кампаній у інтарэсах свайго бізнэсу ў ЗША.

Паводле звестак The Wall Street Journal, паліцыя затрымала Льва Парнаса і Ігара Фрумана 9 кастрычніка ў штаце Вірджынія. 10 кастрычніка ім павінны абраць меру стрымання ў судзе. Крыніцы выдання паказваюць, што Парнас і Фруман дапамагалі адвакату прэзідэнта ЗША Дональду Трампу Рудзі Джуліяні весці справы, звязаныя з Украінай.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках