29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анфімаў знайшоў крайніх у падзенні ВУП Беларусі

21
Анфімаў знайшоў крайніх у падзенні ВУП Беларусі
Фота: «Наша Ніва»

Старшыня КДК перадаў Лукашэнку «праект для барацьбы з пасярэднікамі».

Лукашэнку ўнеслі на разгляд праект указа барацьбы з нядобрасумленным пасярэдніцтвам. Пра гэта паведаміў сёння журналістам старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Леанід Анфімаў, паведамляе карэспандэнт БелТА.

"Ён знаходзіцца ўжо на разглядзе Лукашэнкі. Думаю, што ён пойдзе на тое, каб правесці адмысловую нараду датычна гэтага праекта ўказа і разгледзець у комплексе ўсе пытанні, звязаныя з неабгрунтаваным, нядобрасумленным пасярэдніцтвам", – апавёў Леанід Анфімаў.

Паводле ягоных словаў, праект указа прадугледжвае абавязковае ўзгадненне з найвышэйшымі арганізацыямі закупак, калі яны ажыццяўляюцца за кошт дзяржаўных грошай. "Калі вы хочаце набыць нейкі тавар у пасярэдніка, то павінны ўзгадніць гэтую закупку. Калі гэта калгас і ён знаходзіцца ў камунальнай уласнасці – то з тым органам, які ажыццяўляе ўладальніцкі нагляд, у каго знаходзяцца акцыі гэтага прадпрыемства", – растлумачыў старшыня КДК .

Нагадаем, Міжнародны валютны фонд (МВФ) рэзка пагоршыў прагноз у росце эканомікі Беларусі у 2020 годзе – да 0,3% з 2,2%, паведамляецца ў апублікаваным 15 кастрычніка абноўленым прагнозе.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках