Блізу 850 наменклатурнікаў атрымалі ад Лукашэнкі імунітэт ад затрыманняў
58- 18.10.2019, 21:34
- 44,105
Пра гэта распавёў сам дыктатар.
У кадравым рэестры дыктатара 850 чалавек, і ўсе яны маюць «абарону і імунітэтам». Пра гэта Аляксандр Лукашэнка расказаў, размаўляючы са слухачамі Акадэміі кіравання, паведамляе прэс-служба дыктатара.
Правадыр распавёў, што пры прызначэнні на кіроўныя пасады першапачаткова адміністрацыя ўносіць яму на ўзгадненне прапановы наконт кандыдатур з кадравага рэзерву правадыра. У ім знаходзяцца блізу 850 чалавек.
«Людзі, якія знаходзяцца ў кадравым рэестры «прэзідэнта», маюць пэўныя паўнамоцтвы і абарону, імунітэт. Да прыкладу, без дазволу «прэзідэнта» іх нельга затрымліваць, арыштоўваць. Гэта важна для таго, каб яны маглі самастойна дзейнічаць», - сказаў Лукашэнка.