29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як Джордж Вашынгтон заўважыў вайсковы геній Тадэвуша Касцюшкі

1
Як Джордж Вашынгтон заўважыў вайсковы геній Тадэвуша Касцюшкі

На амэрыканскі кантынент наш нацыянальны герой адправіўся ў 1776 годзе.

Генерал Тадэвуш Касцюшка... Гэты выдатны чалавек з'яўляецца, мабыць, самым вядомым беларусам. Ён уважаецца за нацыянальнага героя-вызваленца жыхарамі адразу пяці краін, у тым ліку ЗША, Францыі, Польшчы, Літвы і, вядома, самой Беларусі. Тадэвуш Касцюшка з'яўляўся арганізатарам паўстання на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага (на землях сучаснай Беларусі) і Польшчы, якія ў тыя гады ўваходзілі ў склад Рэчы Паспалітай, удзельнічаў у вайне за незалежнасць ЗША. Сёння ў гэтых краінах ён лічыцца нацыянальным героем, піша «Літвін».

На прапанову Напалеона стаць правадыром польскага паўстання, а ў далейшым кіраўніком герцагства Варшаўскага, Тадэвуш адказаў адмовай. Для Францыі і Амэрыкі ён стаў сапраўдным увасабленнем сумленнасці, нязломнай волі і мужнасці. Гэтыя дзве краіны зрабілі нават яго сваім ганаровым грамадзянінам.

УДЗЯЧНАЯ АМЭРЫКА - ЛІЦВІНУ КАСЦЮШКУ

На амэрыканскі кантынент Касцюшка адправіўся ў 1776 годзе, даведаўшыся пра распачатую там вайну за незалежнасць. Ідэі каланістаў, якія змагаліся за ўласную свабоду, як нельга лепш адпавядалі ягоным уласным памкненням. Тадэвуш заняўся там распрацоўкай умацаванняў і будаўніцтвам форта ў Вэст-Пойнце. У далейшым, у 1783 годзе, Кангрэс прызнаў ягоныя заслугі і даў яму ранг палкоўніка Кантынентальнай арміі, а затым і брыгаднага генерала.

Першапачаткова Касцюшкі заняўся ўмацаваннем горада Філадэльфіі, дзе размясціўся з'езд дэпутатаў-каланістаў - Кантынентальны кангрэс. Дзякуючы сваімі ведам і здольнасцямі ён тут жа быў пераведзены ў вайсковае міністэрства галоўным інжынерам.

Другое дасягненне Касцюшкі - распрацоўка ў 1776 годзе магутных абарончых збудаванняў у форце Білінгспорце, у порце, а таксама на мысе Білінгу. Пасля пераходу ў Паўночную армію пад камандаванне генерал-маёра Гейтса Тадэвуш змог выратаваць амэрыканскіх жаўнераў, якія адступалі ад форта Тыкандэрога. Ён даў ім заданне ствараць на шляху перашкоды з разбураных мастоў і дамбаў, дзякуючы чаму яны змаглі паспяхова перабавіцца праз раку і сысці ад супраціўніка.

КАВАЛЕРЫЯ КАЛАНІСТАЎ, ЯКАЯ ВАЯВАЛІ З ВОЙСКАМ БРЫТАНІІ, БЫЛА СУР'ЁЗНАЯ ВАЙСКОВАЙ СІЛАЙ, ПАДРЫХТАВАНАЙ ГЕНЕРАЛАМ КАСЦЮШКАМ

Для абароны войска перад бітвай пад Саратогай Касцюшка, старанна абследуючы тэрыторыю, выкарыстоўваючы натуральныя перашкоды, здолеў за кароткі час збудаваць непрыступныя з усякага боку ўмацаванні. Менавіта дзякуючы ягоным інжынерных даследаванням амэрыканскае войска змагло не толькі выстаяць пад націскам ворага, але і разбіць яго.

Заслугі Касцюшкі прызнаў не толькі Гейтс, але і сам генерал Джордж Вашынгтон, які ў той час быў гетманам Кантынентальнай арміі. Паводле ягоных слоў, вайсковы геній маладога інжынера-ліцвіна прынёс войску перамогу не толькі пад Саратогай, але і ў выніку і ў самой вайне за незалежнасць.

У 1778 годзе Тадэвуш адпраўляецца ў форт Вэст-Пойнт. Для яго ўмацавання ён не стаў выбудоўваць звыклыя ў той час фартыфікацыйныя збудаванні, а расставіў невялікія форты і рэдуты на пагорках. Асноўны форт размяшчаўся на схіле самага вялікага пагорка. Пад ім былі расстаўленыя батарэі. Раку Касцюшка загарадзіў магутным ланцугом з якарамі.

Багата карысці прынёс Тадэвуш і ў Паўднёвай арміі, куды ён адправіўся на загад генерала Вашынгтона. У канцы вайны ён камандуе выведкай і кавалерыяй.

БОЙ КАЛАНІСТАЎ АМЭРЫКІ З АНГЕЛЬСКІМІ "ЧЫРВОНЫМІ ШЫНЯЛЯМІ"

У 1783 годзе Касцюшка атрымаў ганаровы ранг брыгаднага генерала. У гэты ж час Вашынгтон дае яму два пісталеты, імянны пярсцёнак, а таксама шпагу, на якой напісана: «Амэрыка і Вашынгтон сябру Касцюшку». Інжынер-ліцвін таксама атрымлівае самую прэстыжную ўзнагароду - ганаровы ордэн Цынцынаці, сімвал мужнасці і служэння грамадскаму абавязку. Тадэвуш становіцца грамадзянінам ЗША, атрымлівае ў гэтай краіне пажыццёвую пенсію, а таксама 200 га зямельнага надзела.

Аднак Касцюшка не можа жыць без радзімы і ў 1784 годзе вяртаецца ў Рэч Паспалітую. Удзельнічаючы ў вайне супраць Расеі, ён атрымлівае ўжо ў Польшчы ранг генерал-лейтэнанта. Змагаючыся супраць расейскай акупацыі, далей ён становіцца ў Кракаве кіраўніком паўстання. Пахаваны знакаміты герой быў у 1817 годзе ў Швайцарыі ў склепе царквы Залатурна. Сёння ў ягоным родавым маёнтку знаходзіцца музэй.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках