27 красавiка 2024, Субота, 7:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РФ прызнала беларусаў і ўкраінцаў носьбітамі расейскай мовы

62
РФ прызнала беларусаў і ўкраінцаў носьбітамі расейскай мовы

У саміх беларусаў і ўкраінцаў пра гэта не пыталіся.

Урад Расеі ўхваліў праект змяненняў у закон пра грамадзянства, паводле якіх грамадзяне Украіны і Беларусі могуць быць на падставе заявы прызнаныя носьбітамі расейскай мовы без сумоўя і экзамену. Адпаведнае паведамленне апублікаванае на сайце ўрада Расеі ў суботу, 19 кастрычніка. Цяпер праект змяненняў у закон будзе ўнесены ў Дзяржаўную думу, паведамляе DW.

Гэтая мера спросціць працэдуру атрымання расейскага грамадзянства для ўкраінцаў і беларусаў, бо дагэтуль без сумоўя атрымаць статус носьбіта мовы маглі толькі тыя, чые сваякі па ўзыходнай лініі пастаянна пражывалі ў Расеі ці на тэрыторыі СССР, але ў межах цяперашняй дзяржаўнай мяжы Расейскай Федэрацыі. Іншым грамадзянам даводзілася здаваць экзамен. Статус носьбіта расейскай мовы дазваляе прэтэндаваць на атрыманне расейскага грамадзянства або права на жыхарства ў спрошчаным парадку.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках