24 красавiка 2024, Серада, 3:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы плануюць выяўляць паспяховых спартоўцаў праз генетычны тэст

5
Навукоўцы плануюць выяўляць паспяховых спартоўцаў праз генетычны тэст

На гэтым этапе дакладнасць тэсту спартыўнай паспяховасці складае 35%.

У міжнароднай камандзе навукоўцаў цяпер больш за 50 чалавек з Расеі, Вялікабрытаніі, Польшчы, Японіі, Аўстраліі і ЗША, якія працуюць у 30 лабараторыях ва ўсім свеце, паведамляе twnews.se.

Першапачаткова навукоўцы працуюць са зборнымі камандамі сваіх краін, бо ім патрэбныя ўзоры менавіта паспяховых прафесійных спартоўцаў. У іх геноме яны шукаюць агульныя асаблівасці, якія дапамаглі ім стаць найлепшымі ў сваёй справе.

У будучыні навукоўцы змогуць параўноўваць геномы дзяцей з ДНК прафесійных спартоўцаў, каб вызначыць схільнасці і таленты да асобных тыпаў спорту. Напрыклад, калі ў дзіцяці ДНК падобнае з генамі спрынтараў, значыць, яно зможа атрымаць поспех у гэтых відах спорту, дзе трэба хутка рухацца.

«Асноўная тэма - гэта выяўленне спадчыннай абумоўленасці спартыўнага таленту і распрацоўка такога тэсту, які дазволіць у будучыні вызначаць, у якіх тыпах спорту дзіця можа быць паспяховым. Другі напрамак арыентаваны на дзейных спартоўцаў, якім трэба дапамагчы ў выбары найбольш эфектыўнай методыкі трэніроўкі», - распрацоўшчык праекта Ільдус Ахметаў.

Навукоўцы адзначаюць, што з дакладнасцю немагчыма назваць адзін тып спорту, у якім дзіця будзе паспяховым. Як правіла, дзіця можа быць схільнае да 20 тыпаў спорту з 100 існых.

Пры гэтым цяпер дакладнасць тэсту спартыўнай паспяховасці складае 35%, у найбліжэйшай будучыні навукоўцы маюць намер павысіць гэты паказчык да 70%.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках