Лукашэнка: Не змог адмовіць Домрачавай з нагоды Кітая, таму што Сі Цзіньпін адмовіць потым у другім
14- 26.11.2019, 21:17
- 22,306
Дыктатар распавёў, як выкарыстоўвае спартоўцаў у сваіх палітычных мэтах.
Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў прызначэнне Дар'і Домрачавай трэнерам каманды Кітая ў біятлоне.
«Я кажу: не магу адмовіць, таму што Сі Цзіньпін адмовіць мне потым у другім. Яны паехалі, і нічога страшнага. Паўтара мільярда (насельніцтва. - Заўвага.) краіна. Калі будзе вынік у іх, дык кітайцы запомняць надоўга, што беларусы дапамаглі», - цытуе Лукашэнку БелТА.