21 траўня 2024, aўторак, 17:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь стварае свой пункт кантролю над якасцю расейскай нафты

8
Беларусь стварае свой пункт кантролю над якасцю расейскай нафты

Яго размесцяць на 106-м кіламетры трасы нафтаправода «Унеча-Мазыр».

ААТ «Гомельтранснафта Дружба» на працягу 2020 года пабудуе ўласную сістэму вымярэння колькасці і паказчыкаў якасці нафты (СВКН) на 106-м км трасы нафтаправода «Унеча -Мазыр», паведаміў першы намеснік генеральнага дырэктара - галоўны інжынер «Гомельтранснафта Дружба» Андрэй Вярыга, паведамляе interfax.by.

«Канцэрн «Белнафтахім» падтрымаў нашу прапанову пра будаўніцтва на беларускім участку магістральнага нафтаправода «Дружба» сістэм вымярэння колькасці і паказчыкаў якасці нафты. На працягу наступнага года будзе рэалізаваны першы этап праекта па ўстаноўцы СВКН на прыёме нафты з Расейскай Федэрацыі, гэта 106-ы км трасы нафтаправода «Унеча-Мазыр», - сказаў Вярыга, якога цытуе карпаратыўнае выданне «Нефтяная магистраль».

Раней паведамлялася, што ў кастрычніку намеснік старшыні канцэрна «Белнафтахім» Уладзімір Сізаў анансаваў прыняцце адпаведнай пастановы да канца года. «Такая пастанова цяпер у стадыі прыняцця, мы чакаем, што да канца года яна можа быць атрыманая», - сказаў Сізаў, адказваючы на пытанне аб тэрмінах прыняцця пастановы аб будаўніцтве вузла праверкі якасці нафты.

Ён таксама адзначыў, што адпаведную пастанову «будзе прымаць непасрэдна канцэрн «Белнафтахім», для гэтага не патрабуецца рашэнне ўрада».

Раней таксама паведамлялася, што пасля нафтавага форс-мажора ў красавіку гэтага года Беларусь прыняла рашэнне аб стварэнні ўласнай сістэмы ацэнкі якасці нафты, што паступае з РФ. З 1 жніўня кантроль ажыццяўляецца на найбліжэйшай да мяжы з РФ лінейнай нафтаперапамповачнай станцыі «Гомель» на нафтаправодзе «Дружба».

Сітуацыя з паступленнем з Расеі забруджанай нафты ўнесла карэктывы ў падыходы па забеспячэнні бяспечнай і надзейнай дзейнасці беларускай часткі нафтаправода «Дружба».

Вярыга падкрэсліваў, што стварэнне ўласнай СВКН «дало б дадатковую гарантыю бяспекі, кантролю колькасці і якасці нафты, што паступае».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках