У Віцебску прайшла акцыя за незалежнасць Беларусі
3- 29.12.2019, 14:59
- 13,014
Пратэстоўцы выйшлі на плошчу Перамогі.
29 снежня ў Віцебску прайшоў пратэст супраць паглыблення інтэграцыі Беларусі і Расеі, паведамляе «Белсат».

Акцыя праходзіла на плошчы Перамогі. Актывісты з бел-чырвона-белымі і чырвона-зялёнымі сцягамі пратэставалі супраць больш шчыльнага саюзу дзвюх краінаў і супраць Лукашэнкі, ускладаючы на яго віну за інтэграцыю з Расеяй.

Людзей на акцыю сабрала кіраўніца БХД у Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец. Яе сын, сустаршыня хрысціянскіх дэмакратаў Павал Севярынец, быў арганізатарам пратэстаў у Менску. 26 снежня яго арыштавалі за гэта на 15 сутак.

Акцыя закончылася без затрыманняў.
