23 траўня 2026, Субота, 23:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Герой Украіны з дапамогай сістэмы Javelin знішчыў 79 адзінак тэхнікі РФ

2
Герой Украіны з дапамогай сістэмы Javelin знішчыў 79 адзінак тэхнікі РФ

Ён устанавіў рэкорд Украіны.

Андрэй Галоўня уступіў у шэрагі Узброеных Сіл Украіны ў 19 гадоў, а ўжо ў 21 год атрымаў званне Героя Украіны.

Пра гэта паведамляюць Сухапутныя войскі Узброеных Сіл Украіны.

Ён пачынаў у якасці абслугі, дапамагаў аператару, падаваў ракеты. Потым камандзіры прапанавалі яму стаць аператарам і страляць самому з Javelin.

Усяго ён знішчыў 79 адзінак варожай тэхнікі.

Як адзначаецца, пра сваё рашэнне ўступіць у строй, пра найбольш эмацыйныя моманты баявога шляху і пра важнасць украінскай мовы ён пагутарыў з больш як 27 тысячамі вучняў на анлайн-платформе Адукацыйнага цэнтра Вярхоўнай Рады Украіны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках