21 траўня 2026, Чацвер, 20:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка нефармальна пагутарыў з прэзідэнтамі РФ, Ірана і Турцыі

34
Лукашэнка нефармальна пагутарыў з прэзідэнтамі РФ, Ірана і Турцыі

Сустрэча за кубкам гарбаты прайшла ў Сочы.

Аляксандр Лукашэнка ў чацвер вечарам далучыўся да сустрэчы ў Сочы лідараў Расеі, Ірана і Турцыі, паведамляе ТАСС.

Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі, Уладзіміра Пуціна, Хасана Раўхані і Рэджэпа Таіпа Эрдагана праходзіць у фармаце чаявання на тэрыторыі санаторыя «Русь», удакладняе прэс-служба кіраўніка.

Раней прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў растлумачыў журналістам, што ўдзел Лукашэнкі ў сустрэчы лідараў не мае дачынення да праблематыкі сірыйскага ўрэгулявання. «Гэта не звязана з астанінскім фарматам, проста скарысталіся тым, што ўсе разам знаходзяцца ў адным горадзе», - растлумачыў Пяскоў.

Ён таксама ўдакладніў, што гэта прэзідэнт РФ прадугледзеў «такую магчымасць, каб Лукашэнка мог са сваімі калегамі таксама пагутарыць, выкарыстоўваючы магчымасць свайго знаходжання тут у Сочы адначасова з імі».

Узяць удзел у сустрэчы, нагадаем, Пуцін прапанаваў Лукашэнку напярэдадні.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках