20 красавiка 2024, Субота, 3:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ААН: КНДР таемна развівае ядзерную праграму

ААН: КНДР таемна развівае ядзерную праграму

Паўночная Карэя выкарыстоўвае цывільныя аб'екты для зборкі балістычных ракет.

Спецыяльная камісія ААН паведаміла, што Паўночная Карэя (КНДР) працягвае таемнае развіццё сваёй ядзернай праграмы. Пра гэта паведамляе rbc.ua са спасылкай на японскае агенцтва Kyodo.

Згодна з дакладам камісіі ААН, Пхеньян далей збірае, тэстуе балістычныя ракеты і выкарыстоўвае ядзерны цэнтр у Ёнбэне.

Як паведамляецца, КНДР выкарыстоўвае цывільныя аб'екты, сярод іх аэрапорты, для зборкі і тэставання балістычных ракет.

Адзначаецца, што аб'екты, якія выкарыстоўваюцца для работ з ядзерным узбраеннем, размешчаныя паблізу чыгуначных і транспартных маршрутаў, па якіх раней ажыццяўлялася перамяшчэнне складовых частак паўночнакарэйскіх ракет, у тым ліку міжкантынентальныя балістычныя "Хвасон-15".

Нагадаем, раней Паўночная Карэя пагадзілася на правядзенне праверак ядзерных аб'ектаў інспектарамі Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі. КНДР паабяцала гарантаваць бяспеку інспектараў і неўмяшанне ў працэс праверак.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках