Абаронца «Барселоны» Жорзі Альба працягнуў кантракт з адступнымі €500 млн
3- 28.02.2019, 21:23
- 9,736
ФОТА З САЙТА ARMSPORT.AM
Бакі дамовіліся аб падпісанні новага пагаднення да 30 чэрвеня 2024 года.
«Барселона» падоўжыць кантракт з абаронцам каманды Жорзі Альбам, паведамляе РБК са спасылкай на афіцыйны сайт каталонскага клуба. Бакі дамовіліся аб падпісанні новага пагаднення да 30 чэрвеня 2024 года.
Дата афіцыйнай цырымоніі падаўжэння кантракту будзе абвешчаная найбліжэйшым часам. У дакуменце будзе паказаная сума адступных €500 млн.
Альба выступае за «Барселону» з 2012 года. Ён перайшоў у каталонскі клуб з «Валенсіі» за €14 млн. У складзе каманды абаронца правёў 282 матчы ва ўсіх турнірах і забіў 14 галоў.
З «Барселонай» Альба выйграў 13 трафеяў. Ён стаў чатырохразовым чэмпіёнам ды чатырохразовым пераможцам Кубка краіны. Таксама 29-гадовы футбаліст тры разы выйграў Суперкубак Гішпаніі, па разу - Лігу чэмпіёнаў і чэмпіянат свету сярод клубаў.
З 2011 года Альба выступае за зборную Гішпаніі. Усяго ён правёў 67 матчаў за нацыянальную каманду, забіўшы восем галоў.