19 верасня 2026, Субота, 16:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У 2018 годзе суды Беларусі вынеслі толькі 0,18% апраўдальных прысудаў

6
У 2018 годзе суды Беларусі вынеслі толькі 0,18% апраўдальных прысудаў

99,64% - з такой імавернасцю вас прызнаюць вінаватым, калі справа дойдзе да суда.

Апраўдальныя прысуды у 2018 годзе вынесеныя ў дачыненні да 80 чалавек, паведамляе Вярхоўны суд. У той жа час асуджана было 40612 асоб.

Пры гэтым больш за ўсё апраўданых паводле абвінавачванняў у злачынствах супраць жыцця і здароўя чалавека - 32 (з іх двое апраўданыя паводле абвінавачвання ў забойстве), асабістай свабоды, гонару і годнасці - 13, уласнасці і парадку ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці - 10.

У 2018 годзе ў вытворчасцi судоў рэспублікі знаходзілася 43 620 крымінальных спраў. Паводле вынікаў судовых разглядаў асуджана 40 612 асоб. Такім чынам беларускія суды вынеслі ўсяго 0,18% апраўдальных прысудаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках