25 чэрвеня 2019, aўторак, 19:43
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Колькасць мільянераў у ЗША перавышае насельніцтва Беларусі

11
ФОТА: TUT.BY

Колькасць мільянераў у ЗША павышаецца ўжо дзесяць гадоў запар.

Колькасць багатых людзей у ЗША перавышае насельніцтва такіх краін, як Беларусь, Швецыя або Партугалія. Пра гэта сведчаць вынікі даследавання чыкагскай кансалтынгавай кампаніі Spectrem Group, паведамляе interfax.com.

Пры гэтым колькасць мільянераў у ЗША павышаецца ўжо дзесяць гадоў запар.

У ЗША пражываюць 11,8 млн чалавек, чысты кошт актываў якіх складае не менш як $1 млн. У тым ліку колькасць людзей з багаццем у $1-5 млн у 2018 годзе павялічылася на 2,5% - да 10,23 млн. Насельніцтва Партугаліі, да прыкладу, складае 10,2 мільёна чалавек, Швецыі - 1,17 млн чалавек, Беларусі - 9,5 мільёна, насельніцтва ЗША - 327,63 млн.

Колькасць ультра-багатых людзей, актывы якіх ацэньваюцца ў $5-25 млн, вырасла на 3,5% і дасягнула 1,39 млн. Амерыканцаў з багаццем звыш $25 млн за мінулы год стала больш на 0,6% - 173 тысяч.

«У 2018 годзе рост колькасці багатых жыхароў ЗША праз паслабленне тэмпаў уздыму глабальнай эканомікі і спрэчнай палітычнай сітуацыі ў краіне», - адзначыў прэзідэнт Spectrem Джордж Уолпер. Нягледзячы на гэта, агульная колькасць хатніх гаспадарак, багацце якіх належыць да верхніх катэгорый ацэнкі, амаль падвоілася з часоў сусветнага фінансавага крызісу ў 2008 годзе.