12 траўня 2026, aўторак, 7:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анджэй Дуда: Польшчы трэба адмовіцца ад узбраення камуністычнай эпохі

2
Анджэй Дуда: Польшчы трэба адмовіцца ад узбраення камуністычнай эпохі
АНДЖЭЙ ДУДА
ФОТА: CHARTER97.ORG

Прэзідэнт Польшчы ацаніў стан польскага войска.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда прысвоіў пяці вайскоўцам генеральскае і адміральскае званні. Цырымонія адбылася ў сувязі са святкаваннем 20-годдзя ўступлення Польшчы ў NATO ў Прэзідэнцкім палацы ў Варшаве. Ва ўрачыстасці ўзялі ўдзел вайскоўцы, спікеры Сейма і Сената, кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны, іншыя афіцыйныя асобы, паведамляе «Радыё Польшча».

Званне брыгаднага генерала атрымалі ўпаўнаважаныя ў стварэнні сіл кібернетычнай абароны Польшчы палкоўнік Караль Маленда, начальнік інспекцыі Міністэрства нацыянальнай абароны бяспекі палётаў палкоўнік пілот Роберт Цэрняк, камандзір 3-й ракетнай брыгады супрацьпаветранай абароны палкоўнік Анджэй Дамброўскі і камандзір 15-й механізаванай брыгады палкоўнік Норберт Іваноўскі.

Камандзір 3-й карабельнай флатыліі Польшчы камандор Міраслаў Юркаўлянец атрымаў званне контр-адмірала.

Анджэй Дуда паставіў перад зноў прызначанымі генераламі адну з задач: «Трэба як мага хутчэй адмовіцца ад тэхнікі, што адышла ў спадчыну ад камуністычнай эпохі. Мы ўжо даўно павінны адпавядаць стандартам узбраення Паўночнаатлантычнага альянсу. Я ў першую чаргу маю на ўвазе інфраструктуру. Гэта абавязковая ўмова. Мы павінны да гэтага імкнуцца, каб гаварыць аб тым, што польскае войска сапраўды з'яўляецца сучасным. У нас пакуль яшчэ застаецца шмат постсавецкага абсталявання, якое павінна быць спісанае. Гэта наша галоўная задача».

Гэтая заява прэзідэнта Польшчы прагучала ў кантэксце у тым ліку катастрофы самалёта МіГ-29 расейскай вытворчасці, што адбылася тыдзень таму ў Мазавецкім ваяводстве, які базаваўся на 32-й тактычнай авіябазе ВПС Польшчы ў Міньску-Мазавецкім.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках